Беларускія мытнікі затрымалі расейца, які перавозіў штык-нажы і дэталі агнястрэльнай зброі


Грамадзянін Расеі ехаў з Польшчы ў Беларусь праз пункт «Брузгі» (Гарадзенская вобл.). У торбе невядомага знайшлі дэталі, імаверна, да аўтаматычнай агнястрэльнай зброі: штыкі, армейскія штык-нажы, складныя прыклады ды мушкі, паведамляе старонка Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Незадэклараваныя тавар адпраўлены на экспертызу.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў