Беларускія музыкі выступілі на «Atlas Weekend»


Фестываль праходзіў у Кіеве з 3 па 8 ліпеня.

Сёлетні «Atlas» ужо чацвёрты і рэкордны па колькасці наведнікаў. Па словах Яўгена Мушкіна, дырэктара кіеўскага ВДНГ, на тэрыторыі якога і адбываўся фэст, за шэсць дзён свята наведалі звыш за паўмільёны асобаў, што дазваляе «Atlas Weekend» увайсці ў топ-10 сусветных фестываляў.

Гледачы на «Atlas Weekend»

Цягам шасці дзён з пяці асноўных сцэнаў фэсту гучала музыка розных стыляў ад украінскіх і сусветных зорак: 5’nizza i Сяргей Бабкін, «Martin Garrix», «Антитіла», «Бумбокс», «BAHROMA», «Enter Shikari», LP, «The Chemical Brothers», «Placebo».

“Placebo” на “Atlas Weekend”

У гэтым сузорʼі знайшлося месца і беларускім музыкам. Берасцейцы з «Дай Дарогу!» зайгралі на «Atlas Weekend» у суботу, а ў фінальны дзень на кіеўскую сцэну выйшлі хэдлайнеры адной са сцэнаў ЛСП і гурт «Nizkiz», які перамог на адмысловым беларускім адборы да фэсту.

“Дай Дарогу!”

Гледачы сустрэлі магілёўцаў воклічам «Жыве Беларусь! » ды прыемна ўразілі музыкаў веданнем тэкстаў песень беларускага гурта.

У продажы ўжо зʼявіліся квіткі на «Atlas Weekend» у 2019 годзе. Арганізатары абяцаюць новыя рэкорды, больш зорак і новыя імёны.

АБ, belsat.eu

Стужка навінаў