Беларускія музыкі прэзентавалі песню пра вайну – на трох мовах (аўдыё)


Лідары гуртоў «Naka», «Серебряная свадьба» і «Sounduk» запісалі сумесную песню на трох мовах – расейскай, украінскай і беларускай пра вайну побач і вайну ўнутры.

Cловы і музыку да трэку «Про любовь/Про любов/Пра любоў» напісала Наста Шпакоўская. Яна прапанавала Свеце Бень з «Серебряной свадьбы» і Ганне Хітрык з гурту «Sounduk» выканаць яе разам. На партале tuzin.fm адбылася прэм’ера твору.

«Сярод маіх сяброў і тыя, хто жыве ў Данецку, і тыя, хто жыве ў Львове, і тыя, хто ратуе дзяцей і старых у Антрацыце, калі прывозіць гуманітарную дапамогу пад абстрэлам з абодвух бакоў, і тыя, хто змагаецца ў «Айдары». І кожны свята верыць у тое, што робіць. А я веру, што хоць якая вайна – дзярмо і аніводным сваім словам або справай не хачу садзейнічаць яе распальванню», – сказала Святалана Бень.

Ганна Хітрык зазначыла, што «гэта пяшчотная, але зусім не дзявочая песня».

Неўзабаве музыкі плануюць прэзентаваць кліп на кампазіцыю.

МЛ, паводле tuzin.fm

Стужка навінаў