Беларускія міратворцы вучыліся дзейнічаць у «буфернай зоне» паміж праціўнікамі


Пад Віцебскам адбыліся манеўры з баявой стральбой – беларускія міратворцы вучыліся выходзіць з засады і пераследаваць незаконныя ўзброеныя фармаванні.

Паводле «легенды» вучэнняў, беларускія міратворцы дзейнічалі на тэрыторыі 5-кіламетровай «буфернай зоны» паміж двума дзяржавамі. Абедзве прыдуманыя краіны хочуць далучыць гэтую тэрыторыю да сябе, аднак згодна з падпісанаю мірнаю дамоваю, сілы двух краінаў былі адведзеныя. Выкананню міратворчых задачаў перашкаджаюць незаконныя ўзброеныя фармаванні.

Адзін з эпізодаў вучэнняў – траплянне міратворчага канвою з гуманітарнай дапамогай у засаду. Калону суправаджалі БТР-80 і квадрацыклы з кулямётчыкамі. Аднак беларускім міратворцам удалося адбіцца і нават пачаць пераслед бандытаў. У выніку ўмоўны праціўнік захоплены, палонных вызвалілі, а кіраўніка незаконнага фармавання дапыталі.

У вучэннях выкарысталі больш за 10 БТР-аў і армейскіх аўтаў, упершыню прайшлі такія выпрабаванні квадрацыклы.

МЛ, паводле vsr.mil.by

Стужка навінаў