Беларускія лекары з лівійскага палону вярнуліся дахаты


Іна Бабуш і Сяргей Здота ў зале аэрапорта «Менск». Фота – Максім Гучак/БЕЛТА

У аэрапорце медыкі падзякавалі Лукашэнку, Пуціну і Кадыраву.

Сям’я з Гомлю, урач-траўматолаг Сяргей Здота і аперацыйная сястра Іна Бабуш, якіх трымалі ў Лівіі прымусам, вярнуліся на радзіму.

З 2010 года дактары працавалі па кантракце ў прыватным медычным цэнтры лівійскім горадзе Зінтан, у 100 км ад сталіцы.

Медыкаў трымалі пад хатнім арыштам, каб прымусіць падоўжыць кантракт. У іх таксама адабралі пашпарты. Аднак сям’і ўдалося звязацца з беларускім Міністэрствам міністэрствам замежных справаў, якое дапамагло сямейнай пары.

Пра сваю дапамогу лекарам учора ў Тэлеграме напісаў Рамзан Кадыраў.

У сераду спадар Сяргей і спадарыня Іна вылецелі з Лівіі ў Менск праз Маскву.

«Без узгодненай працы такое складанае пытанне не вырашылі б так удала і аператыўна», – заявіў Сяргей Здота.

БЕЛТА падае, што медыкі падзякавалі Аляксандру Лукашэнку, Уладзіміру Пуціну і Рамзану Кадыраву, а таксама дыпламатам і журналістам, якія ім дапамагалі.

ДД

Глядзі таксама
Каментары