Беларускія кнігі для ўкраінскай бібліятэкі. Акцыя «Белсату» + рэпартаж


Дом культуры за два кіламетры ад лініі фронту. Гаворка пра горад Марʼінка каля Данецку ва Украіне. Падчас вайны будынак моцна пацярпеў, але мясцовыя ўлады і працаўнікі культуры яго аднавілі. Там цяпер працуюць бібліятэка і краязнаўчы музей. А побач адбываюцца баявыя дзеянні, нягледзячы на менскія пагадненні. Як гэта працаваць у Доме культуры побач з вайной?

Кіраўнік бібліятэкі кажа, што кніжны фонд бібліятэкі састарэў і бібліятэка гатовая прыняць у дар новыя кнігі.

Мы вырашылі сабраць беларускія кнігі для ўкраінскай бібліятэкі. Расейскамоўныя і беларускамоўныя. Гэта можна зрабіць трыма рознымі шляхамі.

Кнігі можна даслаць асабіста на адрас:

Украина, Донецька обл. м. Курахове. 85612 Нова-пошта вул. Грушева 28, Марінська центральна районна бібліотека.

Каб перадаць кнігі асабіста ў Менску ці Варшаве пішыце на наш Facebook

Матэрыял выйшаў у праграме «ПраСвет». Глядзіце выданне цалкам

Стужка навінаў