Беларускія кантрабандысты могуць зарабіць на «вайне з курэннем», якую абвесцілі ў Літве


Міністэрства аховы здароўя Літвы прапануе ўзмацніць даступнасць тытуню.

Прапановы міністэрства, якія мае адобрыць урад краіны, сярод іншага прадугледжваюць увядзенне аднолькавага пачку цыгарэтаў, забарону дэманстрацыі цыгарэтаў у крамах, забарону на курэння на гаўбцах шматкватэрных дамоў, у летніх кавярнях, на пляжах і ў іншых месцах.

Як адзначае выданне «Delfi», больш за ўсё дыскусіяў выклікае забарона на курэнне на гаўбцах шматкватэрных дамоў, а таксама ўвядзенне адзінай упакоўкі – супраць гэтага выступаюць прадстаўнікі бізнесу.

Мяркуецца, што абавязак выкарыстоўваць адзіную ўпакоўку не будзе распаўсюджвацца на спецыялізаваныя крамы і аддзелы з тытунёвымі вырабамі. Такая ўпакоўка для цыгарэтаў ужо зацверджаная законам у Ірландыі, Францыі, Нарвегіі, Вугоршчыне, Славеніі, Вялікай Брытаніі, Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Прадстаўнік літоўскай правацэнтрысцкай партыі «Парадак і справядлівасць» Рэмігіюс Жэмайтайціс мяркуе, што людзі знойдуць, як абыйсці закон і прапануе не забараняць курэнне, а ахоўваць свядомасць грамадства. На ягоную думку, новыя забароны ўскалыхнуць кантрабанду цыгарэтаў, ейныя маштабы павялічацца:

«Такія забароны ў інтарэсах кантрабандыстаў, іхны прыбытак будзе расці».

Калі такі прагноз эфекту ад забаронаў спраўдзіцца, то можа ўзрасці прыбытак беларускіх кантрабандыстаў, таму што што большасць нелегальных цыгарэтаў у Літве паходзяць менавіта з нашай краіны. Пра гэта сведчыць праведзенае кампаніяй «Nielsen» даследаванне пустых цыгарэтных пачак, пра вынікі якога стала вядома ў канцы мінулага года.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў