Беларускія кантрабандысты хацелі правезці ў Польшчу 50 тысяч пачак цыгарэт


Польскія мытнікі знайшлі нелегальны тавар гарадзенскай вытворчасці ў мяхах з вугалем для барбекю падчас рэнтгенаўскага сканавання. Здарэнне адбылося на памежным пераходзе ў Кузніцы. Кіроўца фуры – 34-гадовы беларус.

Разгрузка і праверка ўсіх мяхоў (іх было 3650) заняла амаль два дні. Кошт кантрабанды ацэньваецца ў больш чым 160 тысяч долараў. Груз і аўтамабіль затрымалі, кіроўцу дапыталі. Цяпер праводзіцца расследаванне.

Гэта другая спроба за апошні час правезці цыгарэты ў Польшчу падобным спосабам. Папярэдні выпадак зафіксаваны ў ліпені. Тады польскія мытнікі знайшлі ў мяхах з вугалем 67,5 тысяч пачак цыгарэт.

ДР belsat.eu паводле bialystok.scelna.gov.pl

Стужка навінаў