Беларускія і расейскія дэсантнікі на вучэннях у Віцебскай вобласці «блакавалі баевікоў» (ВІДЭА)


Байцы саюзных дзяржаваў праходзяць запланаваныя тактычныя вучэнні падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі і Паветрана-дэсантных войскаў Расеі.

Сёння дэсантнікі пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі адпрацоўвалі перашкоду прарыву праз мяжу «буйных бандаў» і блакаванне ўзброеных фармаванняў, якія, паводле легенды, прарваліся ў буйны горад.

Вучэнні праходзяць на палігонах Дрэтунь ды Лосьвіда і ўжо завяршаюцца. Наступныя чакаюцца 10-14 красавкіа ў Берасці.

Сённяшнія вучэнні – гэта чарговы этап падрыхтоўкі да «Захаду-2017», у якім задзейнічаныя звыш 1000 вайскоўцаў і 200 адзінак тэхнікі. Плануецца, што «Захад-2017» пройдзе з 14 па 20 верасня.

Даля Грыбаўскайце мяркуе, што гэтыя вучэнні дэманструюць падрыхтоўку Беларусі ды Расеі да вайны з Захадам.

У сакавіку Лукашэнка заявіў, што Беларусь не збіраецца згортваць вайсковую супрацу з Расеяй праз рознагалоссі ў іншых сферах.



ДР belsat.eu

Стужка навінаў