Беларускія хакейныя клубы вінныя гульцам амаль $ 225 тыс.


На калегіі Мінспорту і выканкаму хакейнай федэрацыі распавялі, колькі зарабляюць беларускія хакеісты.

Агульная сума даўгоў у заробках – Br 4,8 млрд, альбо амаль $ 225 тыс. Амаль 60 % гэтай сумы – даўгі перад сваймі гульцамі жлобінскага «Металурга». Таксама не цалкам разлічыліся «Ліда», «Берасце», «Магілёў» ды «Віцебск».

З 24 красавіка мінулага года ў беларускай хакейнай экстралізе дзейнічае мінімум заробку, які складае Br 8,5 млн. Менавіта столькі атрымоўваюць 152 хакеісты – больш за палову. Максімальны ганарар, які складае Br 85 млн, маюць 18 гульцоў.

У той жа час на думку віцэ-прэмʼеркі Наталлі Качанай, маладыя трэнеры мусяць адэкватна ўспрымаць заробак Br 1,3 млн.

НМ, belsat.eu, паводле «Прэссбол»

Стужка навінаў