Беларускія хакеісты саступілі зборнай Канады з лікам 0:8


На чэмпіянаце свету па хакеі ў групе В нашыя спартоўцы разромна прайгралі канадцам з лікам 0:8 (0:1, 0:4, 0:3).

Гэта ўжо трэцяя параза беларускай зборнай. У першым матчы беларускія хакеісты саступілі фінам з лікам 2:6, а пазней амерыканцам з лікам 3:6. 11 траўня — гульня са Славакіяй.

Папярэдняя стадыя чэмпіянату завершыцца 17 траўня. У чвэрцьфінал спаборніцтваў выйдуць па чатыры найлепшыя каманды з груп А і В.

Беларуская зборная пакуль што займае апошні радок: Канада — 9 (3 гульні), Фінляндыя, Славакія — 6 (2), ЗША — 3 (2), Францыя — 2 (2), Германія — 1 (2), Венгрыя — 0 (2),Беларусь — 0 (3).

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары