Беларускія гісторыкі дапамаглі кіеўскай пісьменніцы напісаць кнігу пра нямецкага прынца з ВКЛ


Гістарычная эпапея Ірыны Данеўскай называецца «Нямецкі прынц Багуслаў Радзівіл» і прысвечана перыпетыям у лёсе гістарычнага персанажа, прадстаўніка магнацкага роду Радзівілаў – Багуслава Радзівіла.

Раман грунтуецца на «Аўтабіяграфіі» Багуслава Радзівіла (1620-1669). У кнізе аўтаркі распавядаецца гісторыя магнацкага роду Радзівілаў і малавядомыя біяграфічныя цікавінкі з жыцця знакамітых гістарычных асоб, апісанае драматычнае каханне польскага караля Уладзіслава IV і Ядвігі Лушкоўскай.

20 лістапада ў Харкаве прайшла прэзентацыя твору. Сама Ірына Данеўская прызнаецца, што пісала кнігу 5 гадоў, а ў яе стварэнні ёй дапамагалі два беларускія гісторыкі Кірыла Карлюк ды Мікола Волкаў.

«Выдавецтва змяніла прапанаваную мной, маю ўласную аўтарскую назву кнігі з «Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага» на тую, якую вы бачыце. Асабіста мне такая назва ня падабаецца, паколькі не цалкам перадае сутнасць задумы кнігі. Зрэшты, чытач сам пабачыць – чыя праўда», – распавяла Ірына Данеўская.

ДР belsat.eu паводле misto.kh.ua

Стужка навінаў