Беларускія фуры з кантрабанднымі яблыкамі загрузлі ля расейскай мяжы


25 траўня тры беларускія кіроўцы фураў трапілі ў трагікамічную сітуацыю ў Бранскай вобласці ў Расеі. Паводле «Комсомольская правда», мужчыны везлі 58 тон польскіх яблыкаў. На пастаўкі гэтага тавару ў Расею дзейнічае эмбарга.

Каб не везці забаронены тавар праз пункт пропуску «Красны Камень», кіроўцы вырашылі праехаць праз лес.

Затрымала іх тое, што ў гэтых мясцінах пясочныя глебы. Фуры папросту загрузлі ў пяску. На дапамогу ім прыйшлі расейскія памежнікі, якія выклікалі лесавозы для выратавання фураў.

 

Беларусы паведамілі, што польскія яблыкі вязуць у Казахстан. Гэта было пазначана нават у рээкспартных сертыфікатах. Праўда, канчатковым пунктам кіроўцы называлі чамусьці Чэлябінск.

Цяпер машыны стаяць у пункце пропуску «Красны Камень», пакуль расейцы правераць канфіскаваныя ў беларусаў рээкспартныя сертыфікаты.

ЮВ, belsat.eu, паводле euroradio.fm

Стужка навінаў