Беларускія добраахвотнікі на Данбасе павіншавалі суайчыннікаў з днём народзінаў Каліноўскага


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

У кадры тры байцы з закрытым тварам, адзін з якіх трымае аўтамат, а другі – снайперскую вінтоўку, жадаюць беларусам моцнага духу ды прагі да свабоды.

Відэа з’явілася ў суполцы «Згуртаванне патрыётаў Беларусі імя Кастуся Каліноўскага».

«Паважанае спадарства, мы, беларусы, якія змагаюцца на ўсходзе Украіны поруч з украінцамі за нашу і іх свабоду, хочам вам нагадаць пра сённяшнюю дату. Менавіта сёння, 2-га лютага, быў народжаны Кастусь Каліноўскі – беларускі змагар-рэвалюцыянер, які загінуў за нашу з вамі свабоду. У гэты дзень мы хочам пажадаць вам моцнага духу, прагі да свабоды і – Шануйце Маці-Беларусь! Жыве Беларусь! Жыве вечна!» – кажа ў звароце адзін з жаўнераў.

У антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны прымаюць удзел дзясяткі беларусаў. Вядома пра існаванне атраду «Пагоня», які быў створаны ў ліпені летась. Гэта фармаванне людзей, якія прайшлі адмысловую падрыхтоўку і бяруць удзел у баявых дзеяннях у шэрагах украінскіх добраахвотных батальёнаў. Аднак гэта не адзіны атрад. «Белсат» знайшоў яшчэ адно падраздзяленне беларусаў, якія ваююць на баку Украіны.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў