Беларускія дэвэлапэры стварылі праграму, якая змяняе колер валасоў


Пра новы мабільны дадатак у сваім Facebook напісаў сузаснавальнік сэрвісу офлайн мапаў MAPS.ME Юрый Мельнічак.

IT-прадпрымальнік піша, што Fabby Hair «вельмі добра працуе на дзяўчынах».

«Цяжка было правільна перафарбоўваць рэдкія валасы з залысінамі. Нягледзячы на простасць дадатку, як гэта здаецца на першы погляд, цяпер ніхто так на жывым відэа рабіць не ўмее», — піша Юрый.

Прыкладанне ёсць у Apple store, для андроіда пакуль праграмы няма, але яе плануюць запусціць.

У каментарах чытачы дасылаюць прыклады «перафарбаваных валасоў», і пытаюцца, ці зможа прыкладанне змяняць колер барады.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў