Беларускія дэсантнікі вылецелі на вучэнні ў Сербію


Пад Бялградам пройдуць вучэнні «Славянскае братэрства 2016» з удзелам сербскіх, расейскіх і беларускіх жаўнераў.

Больш за 250 расейскіх і беларускіх вайскоўцаў адправіліся ў Сербію для ўдзелу ў вучэннях «Славянскае братэрства 2016», якія пройдуць 2–15 лістапада.

«Расейскія і беларускія дэсантнікі трыма самалётамі Іл-76МД вылецелі з аэрадрому Іванава-Паўночнае, ваенна-транспартнай авіяцыі РФ трэба будзе даставіць вайскоўцаў на аэрадром Батайніца», – паведаміла расейскае Мінабароны «Інтэрфаксу».

Апроч жаўнераў у Сербію перакідваюцца тры баявыя машыны БМД-2, чатыры квадрацыклы, беспілотны лятальны апарат «Тахіон», машына сувязі і забеспячэння палётаў на базе ГАЗ-66.

Першыя вучэнні «Славянскае братэрства» праводзіліся летась на палігоне Раеўскі пад Новарасійскам на базе горнага злучэння ВДВ. Сёлета кіраўніцтва вучэнняў цалкам ускладзенае на сербскі бок.

ДД

Стужка навінаў