Беларускія чыгуначнікі пракрычалі ў Ватыкане: «Беларусь чакае Папу!»

video

Каталіцкія чыгуначнікі з Беларусі прынялі ўдзел у агульнай аўдыенцыі Папы Францішка на плошчы святога Пятра ў Рыме. Працаўнікі чыгункі пракрычалі пантыфіку, што чакаюць яго ў Беларусі. Папа Рымскі прывітаў беларусаў у адказ і прыклаў руку да вуха ў знак таго, што іх слухае.

Каля 50 працаўнікоў беларускай чыгункі з Менску, Горадні, Віцебску, Ліды, Маладзечна, Пастаў ды Парэчча адправіліся 11 лістапада на спатканне з Папам Рымскім Францішкам у Ватыкан, падае catholic.by.

На плошчы святога Пятра пілігрымы з Беларусі, пабачыўшы пантыфіка, пачалі крычаць: «Беларусь чакае Папу!». Францішак зрэагаваў на гэтыя словы – памахаў беларусам рукою, а пасля прыклаў далонь да вуха ў знак таго, што слухае паломнікаў ды намагаецца іх зразумець. Беларусы, падахвочаныя жэстам Папы Рымскага, пачалі яшчэ гучней запрашаць галаву каталіцкага Касцёлу ў нашую краіну.

Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі з Маладзечна ксёндз Міхаіл Бубен і Алена Янушкевіч падарылі Папу Францішку памятную кнігу аб 150-гадовай гісторыі беларускай чыгункі.

МЯ, паводле catholic.by

Глядзі таксама
Каментары