Беларускія баскетбалісткі атрымалі першую перамогу на Алімпіядзе, тэнісіст Самсонаў выйшаў у паўфінал


Basket

Баскетболісткі зборнай Беларусі

Баскетбалісткі беларускай каманды захоўваюць шанцы на чвэрцьфінал.

Матч з гаспадаркамі з Бразіліі скончыўся з лікам 65:63 на карысць беларусак, якія змаглі адгуляцца, саступаючы па ходзе сустрэчы 18 пунктаў. Цяпер нашых дзяўчат чакаюць матчы з Турцыя (11 жніўня) ды з Аўстраліяй (13 жніўня).

У сваю чаргу прадстаўнік Беларусі ў настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў выйшаў у паўфінал (пройдзе 11 жніўня). Ён у 1/8 Алімпійскага турніру перамог Дзмітрыя Аўчарава з Нямеччыны з лікам па партыях 4:2.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Спутник

Стужка навінаў