Беларускія акторы робяць рамонты, кладуць плітку і спяваюць у царкоўным хоры


Дырэктар дзяржаўнага музычнага акадэмічнага тэатру распавёў, дзе падпрацоўваюць артысты.

«Сярэдні заробак у калектыве сёння – каля 4 мільёнаў. Гарадскі бюджэт дае нам палову, другая частка – гэта тое, што атрымлівае тэатр, прадаючы свае паслугі. Хай гэта груба гучыць, але тэатр сапраўды прадае сваё мастацтва і гэтым зарабляе грошы, – распавядае журналісту выдання «Вечерний Минск» дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатру Аляксандр Пятровіч. – Атрымліваецца, што наш заробак не зусім залежыць ад нашай працы».

«На працу як на свята – гэта пра вас?», – пытаецца ў Аляксандра Пятровіча журналіст. «Не. На працу як на працу». Паводле дырэктара тэатру, шмат працаўнікоў тэатраў не ў стане выжыць на заробак і таму шукаюць падпрацоўку.

«Хтосьці працуе педагогам у навучальных установах культуры і мастацтва, хтосьці вядзе прыватныя ўрокі, хтосьці спявае ў царкоўным хоры. А хтосьці раскладвае тавары па паліцах у краме, кладзе плітку», – кажа Аляксандр Пятровіч.

ЮВ, belsat.eu, паводле «Вечерний Минск»

Стужка навінаў