Беларускія ахвяры расейскай вайны: у Асіповічы прывезлі цела жыхара, які ваяваў на баку сепаратыстаў


Паехаў за Русь святую, а вярнуўся ў труне – у Беларусь. З Данбасу развітацца на могілкі ў Асіповічах з Сяргеем Сцебіхавым не прыехаў ніхто. Застаўся боль маці ды людскія версіі, навошта і чаму…

Вайна на Данбасе для нашай краіны зусім не чужая. Прычым погляды беларусаў на сітуацыю на ўсходзе Украіны чарговы раз дэманструюць падзяленне нашага грамадства. Праўда, на думку афіцыйнага Менску адстойваць свае думкі ва Украіне, гатовыя пакуль толькі адзінкі.

Але сцверджанні пра грошы – толькі словы. Для тых, каго вайна непасрэдна закранула ведаюць – што гэта галоўным чынам ахвяры ды гора. Гэтак жыхар Асіповічаў Сяргей Сцебіхаў з вайны на Данбасе вярнуўся ў труне – падарваўся на расцяжцы. Цела яго прывезлі з Украіны аднакласнікі.

Сяргей Сцебіхаў 15 красавіка адзначыў 40 гадоў. Жыхар Асіповічаў вырашыў прыняць удзел у канфлікце на Данбасе на баку баевікоў напачатку бягучага года. Сярод тэрарыстаў меў пазыўны «Вараг». Паехаў, як кажуць яго бліжэйшыя паплечнікі, праз свае пераканні і жаданні адстойваць так званы «рускі мір».

У саміх Асіповічах Сяргей Сцебіхаў досыць вядомая фігура праўда, у пэўных колах. Жыхары Асіповічаў называюць розныя матывы паездкі Сяргея Сцебіхава на Данбас.

Але відавочна, што не толькі грошы, але перадусім унутраныя матывы прымушаюць ахвотных браць зброю ў рукі і ваяваць на тым, ці іншым баку канфлікту. Праўда, з часам колькасць ахвяраў гэтага супрацьстаяння з моманту Майдану, павялічваецца.

СС, belsat.eu

Стужка навінаў