Беларускім святарам прапанавалі працаваць экскурсаводамі


Паводле ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, Міністэрства спорту і турызму Беларусі гатова прыняць на працу экскурсаводамі святароў.

У міністэрстве лічаць, што яны маглі б сумяшчаць асноўную працу з падпрацоўкай у якасці гідаў, каб дапамагчы развіваць паломніцкі турызм у Беларусі.

Леанід Гуляка лічыць, што «святар – чалавек высокаадукаваны, які ўмее працаваць з людзьмі…хто, як не настаяцель храма, можа ведаць больш пра гісторыю гэтага культавага».

– Большасць з праваслаўных і каталіцкіх храмаў і манастыроў у нашай краіне з’яўляюцца помнікамі архітэктуры і ўяўляюць цікавасць для турыстаў, – цытуе чыноўніка belta.by. Міністэрства спорту і турызму гатова забяспечыць святарам дадатковую адукацыю.

ЮВ, паводле belta.by

Стужка навінаў