Беларускі журналіст ува Украіне: Тут журналіст для паліцыі – святая карова


Даволі шмат журналістаў, у першую чаргу незалежных, якія не жадаюць працаваць на прэзідэнцкія і праўрадавыя медыі, вымушана зʼехалі працаваць за мяжу.

Адзін з іх – Вадзім Доўнар, у мінулым аўтар «БДГ», цяпер жыве ў Кіеве і працуе для сайту 15minut.org, падраздзяленне крымска-татарскага холдынгу АТР.

Якія асноўныя адрозненні працы ў Беларусі і Украіне?

Тут ёсць шмат тэлеканалаў, у тым ліку цалкам размоўных, калі прыходзяць міністры і палітыкі. У мяне, як і кожнага журналіста тут ёсць магчымасць знайсці тэлефон амаль што кожнага палітыка. Да прэзідэнта можа не дазвонішся, але ўсе іншыя ходзяць на эфіры.

Расследаванні робяцца на падставе дакументаў, якія знаходзяцца ў агульным доступе.

Нельга сказаць, што няма праблемы са свабодай слова, але гэта не выглядае тэндэнцыяй.

Ці ладзяць улады перашкоды ў працы журналістаў, як асвятляюцца падзеі Беларусі ўва Украіне, глядзіце ў відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў