Беларускі журналіст быў у «алімпійскім» аўтобусе, які закідалі камянямі ў Рыа


Карэспандэнт «Прессбола» Артур Жоль атрымаў пашкоджанні пальцаў ад пабітага шкла ў вокнах.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 9 жніўня пасля баскетбольнага матчу паміж жаночымі зборнымі Беларусі і Бразіліі, у якім беларускі вырвалі перамогу ў сваіх суперніц. Аўтобус з журналістамі, які курсуе паміж спартовымі аб’ектамі Алімпіяды, вяртаўся з кластара «Дэадора» у галоўны прэс-цэнтр. Раптам прагучалі два глухія выбухі, пасля чаго два вялікіх акна пайшлі дробнымі расколінамі.

Спачатку паведамлялася, што аўтобус абстралялі з агнястрэльнай зброі, аднак пазней высветлілася, што невядомыя кідалі камяні. Дарога, што вядзе да алімпійскага парку, праходзіць праз фавэлы.

Некаторыя іншыя журналісты таксама атрымалі нязначныя раненні. Сурёʼзна ніхто не пацярпеў.

ДР belsat.eu паводле pressball.by

Стужка навінаў