Беларускі вытворца дзвярэй пачаў выраб драўляных ровараў


Кожны двухколавы конь будзе вырабляцца ўручную. Важыць ён будзе 21 кілаграм, а каштаваць 1 тысячу долараў (экзэмпляр з бярозы – 1890 рублёў, з ясеню – 2290 рублёў).

Кошт залежыць ад пажаданняў замоўцы і камплектацыі. У класічным варыянце няма пярэдніх тармазоў і прадугледжаная мінімальная колькасць абвесаў.

У якасці дадатковай опцыі могуць нанесці малюнак на раму метадам перакладу друкаванага малюнка на дрэва. На драўляную раму дзейнічае пяцігадовая гарантыя. Драўніна знаходзіцца толькі ў аснове рамы, для вырабу руля ды іншых кампанентаў выкарыстоўваюць сталёвыя сплавы.

Тэрмін выканання замовы – 30 дзён на партыю да 10 штук. Час дастаўкі – 10 дзён.

Адзін з першых драўляных ровараў у Беларусі стварылі ў першай палове XX стагоддзя і датаваны ён 1933 годам. Экзэмпляр захоўваецца ў музеі беларускага Палесся ў Пінску. Яго выкупілі за 10 злотых у селяніна Васіля Ільючыка, які прыехаў на кірмаш. Мужчына не мог дазволіць сабе дарагі жалезны ровар, на якіх ездзіла шляхта, таму вырашыў зрабіць свой.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў