Беларускі верталёт тушыць лясны пажар у Латвіі


Раніцай 26 ліпеня верталёт Мі-8 Міністэрства надзвычайных справаў з 6 ратавальнікамі на борце вылецеў у Латвію па просьбе нашых паўночна-заходніх суседзяў. А 14:57 борт прызямліўся на аэрадроме каля гораду Талса.

Беларускія ратавальнікі вырашылі ўсе пытанні па перасячэнні мяжы, вывучылі мясцовасць, дзе ідзе тушэнне пажару, вызначылі месцы забору вады і пытанні па размяшчэнні верталёту.

«Мі-8 абсталяваны адмысловай вадазліўнай прыладаю і можа забіраць амаль з любога вадаёма тры тоны вады», – гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

У авіяцыі беларускага МНС ёсць вялікі досвед працы па тушэнні пажараў у прыродных экасістэмах у складаных умовах, падае старонка міністэрства. Дапамогу ў ліквідацыі агнішчаў пажараў яны аказвалі ў Грэцыі, Расеі і Турцыі.

ДД

Стужка навінаў