Беларускі ўрад зоймецца прававым урэгуляваннем працы «Uber»


Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў заявіў, што Саўмін зробіць крокі па вырашэнні пытанняў у прававым рэгулявання працы «Uber» у Беларусі.

Пры гэтым крокі будуць рабіцца «з улікам інтарэсаў абодвух бакоў», адзначыў на сустрэчы з кіраўніцтвам «Uber» Андрэй Кабякоў, які, як сам ён заўважыў, «праінфармаваны пра працу кампаніі на рынку нашай краіны»:

«За адносна невялікі тэрмін вы дабіліся добрых вынікаў у галіне перавозак пасажыраў, укаранілі новыя тэхналогіі, якія дазваляюць зрабіць паездкі камфортнымі для пасажыраў і больш празрыстымі ў справе збору падаткаў для дзяржавы».

Таксама прэм’ер-міністр адзначыў, што ўрад Беларусі вітае ініцыятывы кампаніі па супрацы з Паркам высокіх тэхналогіяў.

«Адкрыццё цэнтру навукова-тэхнічных распрацовак «Uber» стане добрым стартам нашай сумеснай працы», – падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Асобна кіраўнік ураду спыніўся на перспектывах супрацы з кампаніяй у галіне беспілотнага транспарту.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў