Беларускі трэст выйграў рэкордны падрад на рамонт трасы ва Украіне


Служба аўтамабільных дарог Кіеўскай вобласці па выніках тэндару замовіла ў беларускага прадпрыемства Будаўніча-мантажнагу трэсту №8 бягучы рамонт трасы Кіеў-Адэса.

Суму рамонту ацанілі ў 695 млн грыўняў (каля $ 25 млн). Пра гэта паведамляе ўкраінскае выданне «Наші гроші».

Паводле ўмоваў, траса мае быць адрамантаваная да канца 2020 года.

ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 8» уваходзіць у дзяржаўны холдынг «Белаўтадор». З леташняга ліпеня разам з аблаўтадорамі з Берасця, Гомлю і Горадні Трэст № 8 выйграў тэндараў ва Украіне на 1,44 млрд грыўняў (амаль $ 47,5 млн). Апошні тэндар – самы вялікі.

Украінскія медыі паведамляюць, што беларускія прадпрыемствы неаднаразова скардзіліся на ўмовы дарожных тэндараў розных замоўцаў, якія робяць немагчымым удзел у конкурсе.

Нядаўна Belsat.eu паведамляў пра тое, што МАЗ па заніжаных цэнах пастаўляе аўтобусы ва ўкраінскі Львоў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў