Беларускі Траволта зняўся ў рэкламе распродажу абутку


Айчынныя рэкламшчыкі выкарысталі матывы мему трохмесячнай даўніны з удзелам амерыканскага актора, у якім збянтэжаны Джон Траволта азіраецца па баках.

У роліку сеткі магазінаў абутку актор, падобны да Траволты, паўтарае знаёмы жэст сярод пустых паліц: увесь абутак раскуплены на распродажы.

На ролік звярнуў увагу рэсурс meduza.io.

Напрыканцы году дзякуючы карыстальніку ILikeToWonkaMyWilly (нікнэйм нафотахостынгу «Imgur») сацсеткі ахапіла мэм-істэрыя  у стылі «Крымінальнагачытва». Мэм атрымаў назву «Збянтэжаны Траволта». За два месяцы герой «Крымінальнага чытва» пабываў у постсавецкіх паліклініках, гастраномах, Вярхоўнай Радзе Украіны і засвяціўся на фоне перформансу Пятра Паўленскага каля ўваходу ў будынак Федэральнай службы бяспекі Расеі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў