Беларускі стварылі калекцыю адзення «Вёска» – без вышыванкі і васількоў


Паліна Картавіцкая і Ларыса Сцяпанава збудавалі брэнд на дзіцячых успамінах пра лета і натуральнасці. Дуэт дызайнерак так і называецца – Historia Naturalis.

Мадэльеркі працуюць разам ад 2009 года, будуючы ўласную марку на беларускай аўтэнтычнасці: з натуральнымі матэрыяламі, стоадсоткава беларускай атмасферай – але без клішэ і штампаў. Дзяўчыны не стараюцца пераасэнсаваць татальную вышыванку, а проста гуляюць з асацыяцыямі.

Менавіта на гэтай гульні інтэрпрэтацыяў, фарбаў і ўзораў збудаваная лінейка «Вёска». Школьныя канікулы ўсе праводзілі ў розных месцах, але, гледзячы на патэрны Картавіцкай і Сцяпанавай, становіцца зразумела, што не – усе былі ў адным.

Вяснова-летнюю калекцыю 2018 года «Вёска» дызайнеркі прадставілі на Беларускім тыдні моды.

ДД, фота – «Наша Ніна»

Стужка навінаў