Беларускі саўнд-прадзюсар Антон Мацулевіч – за крок ад «Грэмі»


Статуэтка дасталася маладому амерыканскаму рэперу Кендрыку Лемару за песню «Alright».

Адзін з самых папулярных рэпераў маладога пакалення ў інтэрвʼю часопісу Billboard заяўляў, што хоча перамагчы ва ўсіх катэгорыях, у якіх ён быў намінаваны (іх было адзінаццаць, атрымаў Лемар пяць).

Прэмія была для нас гістарычнай – упершыню беларускі музыкант мог атрымаць запаветны грамафон.

Кампазіцыя «Trap Queen», музыку да якой напісаў беларус Антон Мацулевіч, вядомы як Tony Fadd, была намінаваная адразу на дзве статуэткі: «Лепшая рэп-песня» і «Лепшы рэп-выступ». Твор выканаў амерыканскі хіп-хопер Fetty Wap.

«Trap Queen» моцна раскруціўся: дасягнуў 2-й пазыцыі ў Billboard, стаў платынавым у Амерыцы, Новай Зеландыі і Даніі, залатым у Аўстраліі і Вялікабрытаніі. Яго колькасьць праглядаў на Youtube перавысіла 380 мільёнаў праглядаў. Трэк зацанілі Jay-Z і Beyonce ды пераспявалі Эд Шыран і Тэйлар Свіфт, якія на сёньня ўваходзяць у тройку самых паспяховых выканаўцаў у свеце.

58-я цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі «Грэмі» адбылася сёння ўначы ў Лос-Анджэлесе. Поўны спіс пераможцаў можна паглядзець на афіцыйнай старонцы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў