Беларускі самалёт пацярпеў аварыю ў Судане


Фота – shorthauler72/PPRuNe

Грузавы «Іл-62М» авіякампаніі «Rada Airlines» выехаў па-за ўзлётную паласу на лётнішчы аэрапорту ў Хартуме.

Здымкі здарэння апублікаваў адзін з карыстальнікаў міжнароднага форуму лётчыкаў «Professional Pilots Rumour Network». Невядома, калі адбылося здарэнне – падчас узлёту ці пасадкі.

«Aeronews» піша, што ў выніку аварыі ніхто не пацярпеў. Паводле рэсурсу, гэта апошні такі «Іл» у свеце, які выконвае камерцыйныя палёты.

Служба забеспячэння палётаў авіякампаніі адмовілася каментаваць здарэнне.

Фота – «Aeronews»

«Rada Airlines» – беларуская авіякампанія, якая займаецца грузавымі перавозкамі. Заснаваная ў 2015-м. У флоце кампаніі – два грузавыя «Іл-62М».

ДД

Стужка навінаў