Беларускі салавей: феномен Данчыка ў дакументальным фільме «Белсату»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZTMxLVVXRXczT3clMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На «Белсаце» адбылася прэмʼера дакументальнай стужкі «Данчык» рэжысёркі Галіны Навумчык, якая распавяла пра зорку беларускай бардаўскай сцэны.

Данчык – сапраўдная легенда 1980-ых гадоў: голас барда абуджаў яшчэ савецкіх беларусаў. «Гэта – эпоха, гэта быў час абуджэння, час найноўшага адраджэння», – узгадвае мастак Аляксей Марачкін.

У тыя часы Данчык меў такую папулярнасць, што ў ягоны гонар маладыя беларускія семʼі называлі дзяцей, адзначае пісьменнік Уладзімір Арлоў.

«Гэта самародак і геній, якіх мала бывае», – лічыць спявак Лявон Барткевіч.

Дырэктар радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук заўважае: «Мы працуем разам з пачатку 1990-ых – уяўляеце, што такое дваццаць год працаваць побач з Моцартам?!»

«Малады амерыканец, які гаворыць па-беларуску, які спявае па-беларуску, які досыць добра выглядае… Гэта быў курʼёз. Але я не заўсёды добра насіў гэтае паліто славы. Я быў вельмі рады спяваць для самога сябе», – распавядае легендарны беларускі бард.

Біяграфічны фільм пра легенду беларускай аўтарскай песні Багдана Андрусішына, вядомага як Данчык. Адмыслова для гэтага фільму сям’я барда перадала відэа з сямейнага архіву, якое ніколі раней не дэманстравалася.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў