За абліванне грабніцы Леніна нападнік трапіў у псіхіятрычную лякарню.
Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю каля 14-й гадзіны. Мужчына, які ішоў па Чырвонай плошчы, кінуў у бок маўзалея напоўненую фарбай бутэльку.
Нягледзячы на ўзрост, вочы і рукі не падвялі… Бутэлька трапіла дакладна, заліўшы зялёнай фарбай левы бок уваходу ў будынак.
Мужчыну затрымалі. Гэта быў 78-гадовы грамадзянін Беларусі. Адмовіўся патлумачыць матывы свайго ўчынку, патрабуючы спаткання з журналістамі і прадстаўнікамі адміністрацыі прэзідэнта Пуціна.
Замест гэтага яго змясцілі ў адным з маскоўскім псіхіятрычных шпіталяў.