Беларускі найміт ДНР: «Зычу здароўя Колю Лукашэнку»


«Нас тут шмат», – беларус, які ваюе на баку сепаратыстаў, перадае прывітанне Лукашэнку.

Публікуем гэты зварот без каментару.

«Мы цяпер знаходзімся на пазіцыі, назіраем з боку Краснагораўкі, як два чалавека капаюць бліндаж у «зялёнцы» (у лесе. – «Белсат»). Назіраем за імі хвілінаў 15 – яны нават не спрабуюць хавацца. Агонь не адкрываем – нельга: пільнуем Менскіх дамоваў», – распавядае баевік з нашыўкай Данецкай народнай рэспублікі аператарцы Кацярыне Кацінай.

Мой пазыўны – «Беларус», я з Менску, Лукашэнку – прывітанне, дай бог здароўя Колю, няхай расце здаровым.

Фашысты напалі на нашую краіну, як у 41-м годзе, 22 чэрвеня. Таксама і тут – вядзем барацьбу з фашыстамі, абараняем сваю зямлю, славянскі народ.

Шкада, Аляксандр Рыгоравіч, што мы ў роднай Беларусі сталі злачынцамі – нас тут, беларусаў, вельмі шмат. Ваюем практычна з самага пачатку і ганарымся гэтым.

Шкада, што наш беларускі народ мае няправільную інфармацыю пра тое, што тут адбываецца і намі не ганарыцца. Тым не менш, мы будзем стаяць тут да канца – біць фашыстаў.

Тут насупраць вісіць сцяг «Правага сектару», і не адзін. А ўся сусветная супольнасць і краіны Еўразвязу закрываюць на гэта вочы. Тут дацкі, канадскі, польскі сцягі, сцягі «Правага сектару».

Слава Наваросіі!»

Глядзі таксама
Каментары