«Беларускі» ласось могуць не пусціць у Расею


Расейскія санітарныя службы зацікавіліся беларускімі прадпрыемствамі, што ў разы павялічылі закупкі рыбы і малака на Захадзе.

Кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт заявіў ИТАР-ТАСС, што служба мае намер узмацніць маніторынг беларускай прадукцыі з-за незвычайнага росту імпарту малочнай прадукцыі з Літвы і Польшчы і рыбы з Нарвегіі ў рэспубліку ў верасні 2014 года супраць ліпеня і жніўня 2014 года.

Гэтак, паводле дадзеных ведамства, за ўвесь ліпень 2014 года Беларусь імпартавала з Нарвегіі 1,1 тыс. тон ахалоджанай і замарожанай рыбы, а за 15 дзён верасня – 2,5 тыс. тон. Польшча ў ліпені 2014 года паставіла ў Беларусь 260 тон пастэрызаваных вяршкоў, а з 1 па 15 верасня 3,5 тыс. тон. Літва пачала імпартаваць у Беларусь пастэрызаваныя вяршкі ў жніўні 2014 года, а з 1 па 15 верасня аб’ём паставак склаў 264 тоны.

Аляксеенка дадаў, што расейскае ведамства мае магчымасць уводзіць абмежаванні на пастаўкі ў Расею прадукцыі прадпрыемстваў Мытнага саюза. «Мы павінны забяспечваць бяспеку прадукцыі, адкуль бы яна не паступала», – склаў ён.

Кіраўнік Рассельгаснагляда адзначыў, што асноўным пакупніком малочнай прадукцыі з Польшчы ў верасні быў «Савушкін прадукт». Сярод беларускіх рыбных кампаній, якія рэзка павялічылі пастаўкі рыбы, Данкверт вылучыў Santa Bremor. Калі ў ліпені кампанія паставіла ў Расею 752 тоны ахалоджанай і замарожанай рыбы і 324 тоны філе, то за 15 дзён верасня гэтыя паказнікі ўжо дасягнулі 1,17 тыс. тон і 712 тон адпаведна.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў