Беларускі «кароль шансону» Віктар Каліна ў ДНР: песні паспяваць і аўтаматам памахаць


Канцэрт адбыўся ў снежні 2014-га года.

У захопленых раёнах Украіны «кароль шансону» і прапагандыст турэмнай рамантыкі не толькі спяваў. На афіцыйнай старонцы Каліны можна пабачыць фатаграфіі, на якіх ён пазіруе са зброяй, размахвае сцягам «ДНР», наведвае могілкі прарасейскіх сепаратыстаў.

У сваім выступе пасля канцэрту спявак заявіў, што хацеў бы жыць у «рускім свеце», піша «Еўрарадыё». Таксама Каліна паведаміў, што хоча правесці канцэртны тур у Расіі, каб сабраць грошы на дапамогу «ДНР».

Нарадзіўся Віктар Мілько (сапраўднае прозвішча – заўвага belsat.eu) у Казахстане, аднак ва ўзросце 6 гадоў з сям’ёй пераехаў у Барысаў. Акрамя напісання блатных песен, музыка раней займаўся нетрадыцыйнай медыцынай, парапсіхалогіяй і экстрэмальнай ёгай. Запісаў 20 альбомаў, зняў больш 20 кліпаў і напісаў 3 кнігі. У 2006 годзе быў асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі за махлярства ў асоба буйных памерах, але выйшаў па амністыі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў