Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся ў парламент з просьбай адмяніць дэкрэт аб дармаедах


Праваабарончае грамадскае аб’яднанне «Беларускі Хельсінкскі камітэт» накіраваў зварот у парламент з просьбай адмяніць дэкрэт кіраўніка Беларусі «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

«У сваім звароце ў Палату прадстаўнікоў і Савет рэспублікі Беларускі Хельсінкскі камітэт просіць адмяніць дэкрэт або накіраваць яго ў Канстытуцыйны суд для заключэння аб адпаведнасці гэтага акту Канстытуцыі і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным нашай краінай», – цытуе паведамленне БХК interfax.by.

Як адзначаюць праваабаронцы, варта прызнаць, што дэкрэт парушае Канстытуцыю і міжнародныя дамовы Беларусі і адмяніць. «Сярод парушэнняў – не толькі новая форма прымусовай працы, але і замах на права і абавязак грамадзянаў выхоўваць дзяцей і клапаціцца аб састарэлых бацьках, сурёзныя абмежаванні на абарону персанальных дадзеных і прыватнага жыцця ды перавышэнне паўнамоцтваў з боку прэзідэнта», – адзначаюць у камітэце.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка падпісаў дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

«Дэкрэтам устанаўліваецца абавязак грамадзянаў Беларусі, замежных грамадзянаў, якія стала пражываюць у нашай краіне, асобаў без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш 183 каляндарных дзён (паўгода – рэд.) у мінулым годзе, па выплаце збору ў памеры 20 базавых велічыняў (Br3 млн. 600 тыс., або каля $ 250)», – паведамляла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў