Беларускі гей: «Я супраць гей-шлюбаў»

video

«Як гея мяне ў Беларусі ўсё задавальняе», кажа ў сваім стэндап-выступе на канале ТНТ менчук Павел Залуцкі.

Павел Залуцкі займаецца стэндапам у Менску ужо год. На мінулым тыдні ён дэбютаваў на расейскім тэлебачанні з нумарам, у якім ён прызнаецца, што ён гей.

«Я – гей, але не такі, які вядзе барацьбу за свае правы, – кажа Залуцкі. – Як гея, мяне ў Беларусі ўсё задавальняе».

У эфіры шоў «Адкрыты мікрафон» Залуцкі заявіў, што ён супраць гей-шлюбаў, але за гей-парады – толькі яны павінныя адштурхоўваюцца не ад слова «гей», а ад слова «парад», і праводзіцца згодна з традыцыяй – у форме, на танках, з цяжкай тэхнікай і сапраўдным войскам. Але «з сакрэцікам».

«Я паеду ў танку», – заяўляе Залуцкі.

Тэзісы Залуцкага

  • Я адкрыты гей – і мне не вераць, усе шукаюць нагоду пераканаць мяне, што гэта не так. Прычым, што калі я быў закрыты – усе мяне падазравалі.
  • Я вяду барацьбу з гей-прапагандай, але мяне за гэта нельга ўзнагародзіць: гей, які вядзе барацьбу з гей-прапагандай – гэта гей-прапаганда, і яна забароненая.
  • Гей – гэта тое, пра што нельга сказаць мімаходам і працягваць парыць чалавека венікам.

«Не толькі смешна, але і смела»

Выступленне Залуцкага змясцілася ў 4 хвіліны, і яшчэ амаль тры журы абмяркоўвала ягоны нумар.

«”Адкрыты мікрафон” – сапраўдны стэндап-праект, які не залежыць ад агульнага настрою краіны. Тое, пра што толькі што было на сцэне – магчыма толькі тут», – заявіў Цімур Каргінаў, адзін з герояў шоў «Stand Up».

«Гэта не толькі смешна, але ў гэтай краіне – яшчэ і вельмі смела», – падсумавала выступ гераіня «Stand Up» Юлія Ахмедава.

«Адкрыты мікрафон» – гумарыстычны праект, удзельнікі якога вядуць барацьбу за права патрапіць у асноўны склад камедыйнага шоў «Stand Up» на канале ТНТ.

ДД

Глядзі таксама
Каментары