Беларускі футбольны трэнер пахваліўся саколкай з Пуціным


Галоўны трэнер грозненскага футбольнага клубу «Ахмат» Алег Конанаў апрануўся ў саколку з выявай расейскага прэзідэнта.

Фотаздымак ён апублікаваў у сваім «Instagram».

Такім чынам трэнер павіншаваў расейскага лідара з 65-годдзем.

Алег Конанаў, калі працаваў ў львоўскіх «Карпатах»

У канцы 2013 году стала вядома, што Алег Конанаў, які з’яўляецца грамадзянінам Беларусі, атрымаў расейскае грамадзянства. Будучы на той момант трэнерам ФК «Краснадар» Конанаў казаў:

«Гэта, вядома, вельмі асабістае. Я не магу цяпер дакладна ўзгадаць, як усё адбывалася. Пасля распаду СССР маё грамадзянства стала беларускім – гэта было звязана з кватэрай, перш за ўсё. Я тады працягваў гуляць у футбол, і новымі дакументамі займаліся адміністратары клубу. Пазней мне вельмі хацелася аднавіць расейскае грамадзянства, але час не дазваляў. З гадамі ўсё больш і больш узнікала жаданне вярнуцца ў Расею, у краіну, дзе я нарадзіўся, дамагацца сур’ёзнага выніку. Пераход у «Краснадар» даў мне лішні штуршок да гэтага кроку. Я вельмі шчаслівы, што ўсё так склалася, і адчуваю сябе вельмі камфортна».

З 2008 па 2011 год Алег Конанаў узначальваў львоўскія «Карпаты». У траўні 2011 года на ўрачыстай сесіі Львоўскай гарадской рады трэнера ўзнагародзілі Ордэнам Святога Юрыя «за значныя дасягненні ў развіцці спорту ў Львове». Заўзятары з заходнеўкраінскага гораду прысвяцілі Алегу Конанаву банэр «Конанаў – ганаровы грамадзянін Львова», размясціўшы партрэт трэнера побач з Пагоняй на фоне бел-чырвона-белага сцягу.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымкі lviv1256.com

Стужка навінаў