Беларускі фільм узяў гран-пры на фестывалі ў Аўстрыі


На венскім фестывалі «Let’s CEE» лепшай кароткаметражкай была прызнаная стужка 25-гадовага беларуса Мітрыя Сямёнава-Алейнікава.

Спаборніцтва на фестывалі фільмаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы вядзецца ў чатырох катэгорыях – мастацкія стужкі, дакументы, дэбюты і кароткаметражныя фільмы. У апошнюю секцыю было даслана 500 фільмаў, у шорт-спіс трапілі адзіннаццаць. Сёлетняе журы секцыі узначалілі праграмная кіраўніца лонданскага кінафестывалю Raindance Сюзан Балантайн, украінскі рэжысёр Вадзім Шапран і аўстрыйскі журналіст Андрэас Унгербок. Стужку менчука Мітрыя Сямёнава-Алейнікава «Адной крыві» яны прызналі наймацнейшай.[/vc_column_text][vc_video link=”https://vimeo.com/139861714″][vc_column_text]Фільм – пра жыццё двух родных братоў, чые погляды на жыццё разышліся, і пачынаюць разбураць сям’ю знутры.

Бюджэт карціны склаў 7 000 долараў, якія рэжысёр уклаў разам з аператарам.

Цікава, што ў закладцы фільма на фестывальнай старонцы мовай стужкі пазначаная балгарская. Арганізатары, відаць, так расшыфравалі код нашай краіны – BY. Героі, зрэшты, размаўляюць па-расейску.

Беларусы змогуць паглядзець фільм на фестывалі «Лістапад» – фільм патрапіў у конкурсную праграму. У інтэрвію «КУКУ» Сямёнаў-Алейнікаў абяцае выкласці яго ў сеціва – пасля таго, як «Адной крыві» пакатаецца па свеце.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў