Беларускі экспарт упаў на чвэрць

video

Беларускія прадпрыемствы ў першыя 11 месяцаў мінулага года зарабілі на экспарце $ 24,6 млрд.

Белстат апублікаваў справаздачу з вынікамі беларускага вонкавага гандлю за перыяд са студзеня па лістапада мінулага года.

Згодна з ёй, экспарт склаў 73,1 % у параўнанні з тым жа перыядам 2014 года. Імпарт таксама ўпаў – 74,1 %. Такім чынам і экспарт і імпарт за першыя 11 месяцаў мінулага года ў параўнанні з такім жа перыядам пазамінулага года скараціліся на чвэрць.

https://www.youtube.com/watch?v=WV87BKryimo
Агулам беларускія прадпрыемствы ў студзені-лістападзе 2015 года прадалі тавараў за мяжу на $ 24,58 млрд. Імпарт склаў $ 27,4 млрд.

Экспарт машынаў, абсталявання і транспартных сродкаў, а таксама тэкстыльных вырабаў упаў прыкладна на траціну, прадукцыі харчовай прамысловасці – амаль на чвэрць.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары