Беларускі Джэймс Бонд. Нецвярозы матацыкліст імчыць па вёсцы, за ім – даішнікі. Відэа


У вёсцы Сялец Лідскага раёну ДАІ пераследавала матацыкліста, які не паслухаўся патрабавання прыпыніцца. Мужчына на матацыкле быў у стане алкагольнага ап’янення і не меў пасведчання кіроўцы на права кіраваць матацыклам.

Кіроўца матацыкла падчас пагоні зачапіў кусты, з яго галавы зляцеў шлем. Матацыкл ледзь пазбегнуў сутыкнення са слупам, а заехаўшы ў тупік, кіроўца саскочыў з матацыкла і намагаўся збегчы. Яго затрымалі, як паведамляе сайт pvlida.by.

Глядзі таксама
Каментары