Беларускі добраахвотнік з «Правага сектару» атрымаў ордэн «Народны герой Украіны» 

video

Беларус "Ганс" падчас узнагароджання

Беларуса Дзмітрыя (пазыўны «Ганс») – 25-гадовага байца 1-й штурмавой роты Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сектар» – ушанавалі ордэнам «Народны герой Украіны». Узнагароджанне адбылося ў Івана-Франкоўску 16 снежня.

Беларус «Ганс» ваюе на Данбасе з 2015 года, двойчы за гэты час атрымліваў раненні.

В Івано-Франківську відбулась церемонія нагородження бійців АТО орденом «Народний Герой України».Нагороди "Народний Ге…

Publié par Bogdan Dosiuk sur dimanche 17 décembre 2017

«Народны герой Украіны» – недзяржаўная ўзнагарода, заснаваная ўкраінскімі валанцёрамі ў чэрвені 2015 года. За гэты час ордэн атрымалі больш за 340 чалавек. Узнагарода ўручаецца грамадзянам Украіны і іншых дзяржаваў за выбітныя заслугі ў абароне незалежнасці Украіны і валанцёрскай дапамогі Узброеным сілам Украіны. Ордэн у выглядзе трызубца выраблены з срэбра 925-й пробы ў двух варыянтах – чырвона-чорная стужка на калодцы – для жаўнераў, жоўта-блакітная стужка – для валанцёраў і медыкаў.

Летась ордэн «Народны герой Украіны» пасмяротна атрымаў Алесь Чаркашын.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары