Беларускі добраахвотнік правядзе ў Варшаве майстар-клас па тактычнай медыцыне


Тактычная група «Беларусь» запрашае беларусаў Варшава на інтэграцыйна-адукацыйны пікнік.

Запрашэнне з’явілася на старонцы тактычнай групы ў «Фэйсбуку»:

«9 красавіка запрашаем беларусаў Варшавы правесці некалькі гадзін разам з байцом Тактычнай групы «Беларусь» Янам Мельнікавым. Ян актыўны ўдзельнік Рэвалюцыі Годнасці ва Украіне, з траўня 2014 г. бараніў незалежнасць братняга ўкраінскага народу на Данбасе.

На пікніку адбудзецца невялікі варштат з тактычнай медыцыны. Запрашаем усіх зацікаўленых, прыходзьце з дзецьмі! Будзе арганізаваны грыль.

Месца правядзення пікніка варшаўскі раён БеляныЖадаючых прыняць удзел просім пісаць нам у прыват. Паведамім дакладнае месца і час».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў