Беларускі добраахвотнік батальёну «Данбас», якога ўва Украіне абвінавачваюць у забойстве, абвесціў галадаванне


Ігар Кляўко

Беларускі добраахвотнік Ігар Кляўко, які з лютага знаходзіцца ў Марыупальскім СІЗА паводле падазрэння ў выкраданні і наўмысным забойстве, абвясціў галадоўку, патрабуючы ў дачыненні да сябе змены меры стрымання.

Як паведамляе радыё «Свабода» са спасылкай на грамадзянскую жонку беларускага добраахвотніка Валянціну Сакалову, беларускаму добраахвотніку патрэбна дадатковае абследаванне пасля перанесенай аперацыі на параненай назе.

«У яго шмат і хранічных захворванняў, якія абвастрыліся. Але ніякага лячэння няма, а ў СІЗА пішуць адпіскі, што ўсё неабходнае лячэнне ён атрымлівае», – дадала яна.

Ігар Кляўко (пазыўны «Леў») прымаў удзел у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны ў складзе батальёнаў «Данбас» і ДУК «Правы сектар», удзельнічаў у бітве за Ілавайск і ў баях за Пескі.

Паводле следства, у кастрычніку 2014 года Кляўко разам з яшчэ адным байцом «Данбасу» выкралі і расстралялі з аўтамата жыхара пасёлку Мангуш. Забойства ім замовіў крэдытор ахвяры. Кляўко сваю віну не прызнае.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары