Беларускі дальнабойнік, які збіў насмерць двух палякаў, цяпер на радзіме


Мужчына па першым выкліку следчых гатовы з’явіцца на разбор справы ў Польшчу.

«Кіроўцу быў затрыманы і да 14 лютага знаходзіўся ў Польшчы ў следчым ізалятары. Цяпер яго адпусцілі і ўжо знаходзіцца ў Беларусі. З прадстаўнікамі СМІ размаўляць пакуль не хоча».

Tut.by высветліў, што беларускі кіроўца працуе на адну з расейскіх фірмаў, якія ўваходзяць у вядомую групу кампаніяў.

«З кіроўцам цяпер усё нармальна, траўмаў у аварыі ён не атрымаў. Цяпер знаходзіцца ў сябе дома», – распавялі на прадпрыемстве.

Паводле супрацоўніка фірмы, беларус ехаў па хуткаснай трасе за адным аўтамабілем, калі той рэзка вывернуў налева, бо заўважыў двух мужчын, якія біліся на дарозе. Кіроўца фуры не меў магчымасці зрэагаваць і збіў іх.

У кампаніі адзначылі, што «не кідаюць сваіх». Для кіроўцы знайшлі польскага адваката.

Аварыя адбылася 10 лютага на трасе S8 непадалёк ад вёскі Старэ Кшэво (пол. Stare Krzewo), што на Беласточчыне.

Кіроўцы не падзялілі дарогу і сутыкнуліся, пасля чаго спыніліся на трасе, выйшлі з транспартных сродкаў і ўчынілі бойку. Ад атрыманых траўмаў 29-гадовы жыхар Кракава і 40-гадовы жыхар Замбрува памерлі на месцы здарэння.

Цяпер праводзіцца расследаванне. Паводле польскіх праваахоўнікаў, у кіроўцы фуры не было шанцаў пазбегнуць сутыкнення і ён не парушаў ПДР. Аднак пракуратура высунула беларусу абвінавачанне ў здзяйсненні ДТЗ са смяротным вынікам, за што яму можа пагражаць да 8 гадоў пазбаўлення волі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў