Беларускі чыноўнік анфас і ў профіль: відэаграфіка «Белсату»

video

На карысць квітнеючай Беларусі працуюць дзяржслужбоўцаў столькі ж, колькі рабочых на заводах МАЗ і МТЗ, а самыя каштоўныя кадры зарабляюць ад 1 да 1,5 тысячы рублёў.

На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца больш за 48 тысяч дзяржслужбоўцаў. Размовы пра неабходнасць скарачэння дзяржапарату вядуцца даўно, але за апошнія паўтары гады скарацілі толькі 1 з 60 чыноўнікаў.

Сярэднестатыстычны чыноўнік – жанчынай ва ўзросце 30-39 гадоў, жыве ў Менску, мае вышэйшую адукацыю і заробак у 600-800 рублёў на месяц.

Варта адзначыць, што 600-800 рублёў атрымлівае 35 % чыноўнікаў, яшчэ 10 % атрымліваюць ад за 1 000 да 1 500 рублёў на месяц. У той час, як у сферы адукацыі, напрыклад, сярэдні заробак складае каля 490 рублёў.

Для параўнання, таксама цікава адзначыць, што на ўтрыманне дзяржапарату сыходзіць 2 % ВУП, у той час, як на культуру толькі 0,42 %.

КС/МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары