Беларускі аўтобус сутыкнуўся з фурай у Польшчы


Здарэнне адбылося непадалёку з чэшскай мяжой каля горада Клодзка. Пасажырскі аўтобус ехаў з Прагі ў Менск. У аўтобусе было 15 асобаў, пацярпелых няма. 

У аўтобуса пашкоджаная пярэдняя частка, яго эвакуявалі польскія дарожныя службы.

Паводле папярэдніх дадзеных, сутыкненне адбылося з-за памылкі кіроўцы фуры.

Усіх пасажыраў забралі іншым транспартам і павезлі ў Горадню.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў