Беларускі арнамент на борце Аэрафлоту (ФОТАФАКТ)


Расейскі авіяперавознік падае кліентам цукар і сурвэткі з беларускімі ўзорамі.

Фота ў сваім Facebook размясціў журналіст і дырэктар Press Club Belarus Мікалай Анішчанка.

«Ляцеў Менск-Масква і Масква-Таллін, арнамент выраблены ў Маскве», – распавёў belsat.eu Мікалай.

«Гэта здарылася.

Палкоўнікі айчыннага дызайну, інфільтраваныя на чаркізаўскія склады пад выглядам узбекскіх нелегалаў, няспешна і скрупулёзна затупляюць долата імперскай ідэнтычнасці нашага заклятага саюзніка – і ўжо дасягнулі вялікага выніку.

Беларускі арнамент на борце расейскага flag carrier – гэта першы бусел; у бліжэйшых планах – пераапрануць Піцер у вышыванкі, засяліць зубрам кубанскія стэпы, а на месцы знесенага Маўзалею разбіць васільковае поле», – напісаў Мікалай Анішчанка.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў