Беларуская як нож апошняга шанца


Курсы «Мова нанова» збіраюць больш за 1600 студэнтаў у Беларусі і некалькі дзясяткаў – за мяжой: у Іспаніі, Ірландыі, Канадзе і Швецыі. Ад нядаўна – распачаліся ў Варшаве. Рэдактар папрасіў схадзіць, паглядзець, напісаць. Ну я і.

З дзяцінства мяне рыхтавалі да поспеху, які быў звязаны з веданнем ЗАМЕЖНЫХ МОВАЎ. Я хадзіў на курсы дзесяці розных, нават на арабскую. Вывучыць удалося дзве – дзякуючы не курсам, а таму, што пэўны час жыў з носьбітамі мовы.

Навошта патрэбная «Мова нанова» ў Варшаве і іншых гарадах? Каб знайсці сабе кагосьці для супольнага пражывання і практыкаваць мову па-за курсамі. Можна ставіць кропку і ехаць дадому, калі б не просьба пра 1 000 знакаў.

Плюсы і мінусы

Іх можна было б вылучыць, калі б «Мова нанова» была класічным моўным курсам, з падручнікам, магнітафонамі і касетамі.

Плюсам стала б тое, што заняткі «Мовы» збудаваныя вакол не раздзелаў граматыкі, а з’яваў: алкаголю, медыцыны, аўтастопу. Апахмеляцца, лячыць гемарой і шукаць упіску можна таксама па-беларуску.

Сярод тых, хто разважае пераход на беларускую, першае пытанне, аднак, як на мове ў ложку? У відэаверсіі «Мовы нанова», што выходзіць у нядзелі на «Белсаце», «Рыбалка» ёсць, «Камасутры» няма. У офлайне пра сэкс (у старадаўняй Беларусі!) гутарылі год таму ў Горадні. Секс раз на год? Ок.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/bq5mY5QBD_Q”][vc_column_text]Мінусам было б тое, што курсы пра мову, а не на мове. І што пераклад на расейскую. Найбольш эфектыўна – гэта ж калі з тлумачэннем, а не перакладам. Фінскую – па-фінску.

Але «Мова нанова» – гэта не курсы, а кватэрнік, імпрэза, канцэрт.

Памочнік лузераў

Сюды прыходзяць госці: слухаючы беларускамоўных зваршчыка або хірурга можна пераканацца, што ўжываць мову можна паўсюль, а не толькі ў аб’явах станцыяў метро.

Не трэба толькі падкрэсліваць, што «герой не толькі на працы, але і ў хаце па-беларуску». Хопіць ствараць мове комплексы.

Героем занятках, куды пайшоў я, быў Зміцер Вайцюшкевіч. Музыка атрымаў ад польскага ўраду стыпендыю, і перабраўся на паўгода ў Варшаву. У 90-х ён спрабаваў сюды пераехаць, але не атрымалася. Таму цяпер ён – наш, а не польскі ці расейскі: Вайцюшкевіч распавёў на сустрэчы гісторыю няўдалых спробаў скарыць таксама і Піцер.

Калі б Тодару ўдалося з’ехаць, Войтюшкевич або Wojcuszkiewicz хадзіў б цяпер праз масты Віслы або Нявы з кларнетам пад пахай. Ніякіх чорных спісаў, іпатэка і дробным дручком на чужых афішах.

Кім быў бы Войтюшкевич у Менску? З яго талентам не прапаў бы, але гэта была б зусім іншая гісторыя.[/vc_column_text][vc_single_image image=”137417″ img_size=”large”][vc_column_text]У Беларусі ж ён, беларускамоўны, стаўся зоркай, якую прызналі і за мяжой. Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы даў барду не толькі стыпендыю, але і поўную свабоду ў межах ягонага праекту. Са словаў чыноўнікаў, мастацкія кіраўнікі не кантралююць Вайцюшкевіча, бо не стыпендыя важная для Змітра, а ён – для стыпендыі.

Do you speak Belarusian?

Курсы за мяжой – лагічны крок. З нашай гаспадаркай у Беларусі неўзабаве застануцца толькі міліцыянты. А прызвычаеным на радзіме да «Мовы нанова» эмігрантам будзе бракаваць у Берліне толькі лідскага кваса.

Важна тое, што мову нанова вучаць не толькі беларусы, але і з нуля – замежнікі. Нешта ў нас зламаецца, калі канадцы з ірландцамі пачнуць замаўляць у менскіх кавярнях кілішкі вадкасцяў па-беларуску.

Беларуская праз ангельскую

Ёсць меркаванне, што беларусы загавораць на мове, калі на ёй загавораць начальнікі. Сярод начальнікаў каштоўнасць мовы найлепш разумеюць тыя, хто валодае замежнымі. Адныя з самых прыязных да беларускай сярод чыноўнікаў – Латушка і Макей – скончылі лінгвістычны. Першы падчас кіравання мінкультам перавёў справаводства на беларускую. Другі (імаверна) паўплываў на пераход на беларускую МЗС напярэдадні Дня роднай мовы – няхай і на адзін дзень.

Беларускамоўным няма як толькі прабівацца ў начальнікі, расейскамоўным – вучыць ангельскую. Беларуская прыйдзе сама.

Дзяніс Дзюба

Варшаўскія сустрэчы «Мовы» адбываюцца ў Беларускім доме – арганізацыі грамадзянскай кампаніі «Разам для Беларусі», мэта якой – уступленне Беларусі ў Еўразвяз. Арганізатары курсаў падкрэсліваць, аднак, што яны – па-за палітыкай.

Стужка навінаў